Жывеш не вечна, чалавек

Навошта людзям дадзена жыццё? Каб проста прайсці праз яго, як па лесвіцы, ад дзяцінства да старасці, ад нараджэння да смерці? Каб загарэцца, як ліхтар, і хутка згаснуць, адысці ў нябыт?

Не проста так чалавек прыходзіць у свет, крочыць па ім, пакідаючы ўласныя сляды, як біяграфію свайго жыцця, ды і пішацца яна па-рознаму. Ёсць адбіткі тваіх крокаў ад уласнай хаты да суседняй, але іх хутка зацярушыць снег, усё схавае пад сваім халодным абрусам нябыт. Ёсць сляды, якія пакідае чалавек толькі на помніку: дзве даты і працяжнік паміж імі, а за імі - адзіноцтва цемры.

Але ёсць іншыя сляды. Маленькі прамежак часу адводзіцца на наша жыццё, а ў адносінах да космасу і наогул ён зводзіцца ў адно імгненне. I, на маю думку, пражыць гэта імгненне трэба так, каб пакінуць свой след, светлы і глыбокі, у сэрцах людзей, на «сэрцы» Зямлі. І след гэты называецца памяццю, і толькі ёй падаравана вечнасць.

Усе твае добрыя справы не на карысць сабе, а дзеля іншых, зробленыя не за плату, а па жаданні сэрца, доўга жывуць, гараць нязгасным полымем павагі і ўдзячнасці. Гэтыя справы - сляды, якія называюцца памяццю людской, што дапамагае табе, падбадзёрвае ў цяжкія хвіліны, у жыццёвую сцюжу, бо вяртаецца да твайго сэрца бумерангам, нясе на сваіх крылах сілу ўдзячнасці іншых людзей, якім ты калісьці працягнуў руку падтрымкі, а, магчыма, і проста падараваў светлую ўсмешку надзеі.

Кожны чалавек павінен зразумець адну простую ісціну: ён не вечны на гэтым свеце. Жыццё можа абарвацца ў любую хвіліну, і таму трэба задумацца зараз: а што ты зрабіў за гэты маленькі прамежак часу? 3 якім сэрцам ты прыйдзеш на суд сваіх дзядоў і прадзедаў?

Творчасць Янкі Купалы называюць летапісам жыцця, працы і барацьбы беларускага народа, квітнеючым садам, у якім сабраны самыя дарагія каштоўнасці мастацкага слова. Купала адкрыў вобраз беларускага селяніна як першаасновы народнага жыцця, маралі, духоўнай моцы народа. Першы народны паэт Беларусі, драматург, перакладчык, палымяны публіцыст, грамадскі дзеяч, Янка Купала пакінуў нам багатую спадчыну, якая ўвабрала ў сябе народныя паданні, песні, казкі, легенды, а таксама традыцыі дэмакратычнай літаратуры XIX стагоддзя.

Купала вельмі любіў і паважаў свой народ, марыў пра яго лепшую будучыню. Гэтай тэме прысвечаны шэраг яго паэтычных твораў.

Паэтычны дэбют паэта - верш «Мужык», надрукаваны ў 1905 годзе ў газеце «Северо-Западный край». Верш «стрэліў, як пярун сярод яснага дня», абвяшчаючы моц і сілу народа, увасобленую ў вобразе мужыка. Купала паказвае беларуса, які працуе, «як той вол рабочы», лечыцца без доктара і «свята рэдка калі» знае, не ўмее ні чытаць, ні пісаць, зносіць лаянку і свавольствы пана. Абяздолены мужык не толькі скардзіцца на прыгнет і нядолю, але і пачынае пратэставаць супраць сваіх прыгнятальнікаў, уступав на шлях барацьбы за права быць чалавекам, за сваю чалавечую годнасць.

Паэтычны талент Янкі Купалы даволі поўна выявіўся ўрамантычных паэмах «Адвечная песня», «Сон на кургане». У сімвалічных вобразах і карцінах паэт стварыў шырокае палатно жыцця беларускага сялянства, паказаў арганічнасць выспявання ў ім вызваленчай ідэі.

Аб гістарычным праве беларусаў на сваю незалежнасць, на свабоднае развіццё беларускай мовы вядзецца гаворка ў вершы «Ворагам Беларушчыны». Ён гучыць як водпаведзь тым, хто цураецца роднай мовы, хто бачыць беларусаў толькі цёмнымі, пакорлівымі і цярплівымі. Верай у нязломнасць беларускага народа і яго шчаслівы лес напоўнены многія радкі верша. Выкрываючы ворагаў Беларусі, паэт сцвярджае: «Не пагасіць вам праўды яснай: жыў беларус і будзе жыць!»

Вершы зборніка «Жалейка» прасякнуты пафасам услаўлення беларускага мужыка-працаўніка, якога паэт з павагай называв «панам сахі і касы». Купала паказвае цяжкае паднявольнае становішча селяніна, які не меў хлеба, хоць працаваў з ранку да вечара, паліваючы потам і сваю вузкую палоску, і бязмежныя панскія палі.

Пагарджаныя, абяздоленыя, «сляпыяі глухія» беларусы ўзняліся на барацьбу (верш «А хто там ідзе?»). Ідуць яны грамадой, несучы сваю крыўду на паказ усяму свету. Рукі іх у крыві ад непасільнай працы, на нагах лапці. Імкнуцца яны да свабоды і шчаслівай долі. Хочуць «людзьмі звацца».

Словы «людзьмі звацца» сёння сталі сімвалам адраджэння нашага краю.

На пытанне паэта «- А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе?..» народ адказвае: «- Беларусы».

Словы-адказы народа аб крыўдзе, якую ён нясе на паказ «на свет цэлы», аб бядзе, горы, якія «крыўду несць» навучылі, разбудзілі яго сон, аб праве мужыка чалавекам звацца гучаць як падагульненне дум і жаданняў, шматгранна раскрытых у вершы «Жалейка». Народ успрымае Купалу як песняра сваіх запаветных дум і спадзяванняў. Увесь свет стаў сведкам выхаду народа на арэну гісторыі.

Нужен реферат, сочинение, конспект? Тогда сохрани - » Жывеш не вечна, чалавек . Готовые домашние задания!

Предыдущий реферат из данного раздела: Незабыўныя сустрэчы (водгук на верш С. Грахоўскага «Купалаў запавет»)

Следующее сочинение из данной рубрики: Переродження Рахметова

Спасибо что посетили сайт Uznaem-kak.ru! Готовое сочинение на тему:
Жывеш не вечна, чалавек.