Водзыў на верш М. Танка «Прытча пра хлеб»

Маючы кожны дзень на стале дастаткова хлеба, i жытняга, i пшанiчнага, мы рэдка задумваемся над тым, якую важную ролю мае для нас гэтая простая на першы погляд страва. Значнасць яго мы разумеем толькi тады, калi хлеба ў нас няма. Менавiта такая думка вынiкае з твора М. Танка «Прытча пра Хлеб».

У верпiы ўсяго два героi: Вандроўнiк i Хлеб. Вандроўнiк iдзе на кiрмаш. За спiной у яго мяшок, набiты лустамi Хлеба. I такой цяжкай здаецца Вандроўнiку ноша, што ён не ўтрымаўся ад наракакняў у адрас Хлеба. Але Хлеб не адчувае сябе няёмка ад слоў Вандроўнiка, наадварот, ён, ведаючы сабе цану, трымаецца вельмi ўпэўнена.

У вобразе Вандроўнiка, на маю думку, аўтар паказаў людзей неразумных, непрактычных, адарваных ад сваiх каранёў, людзей, якiя не прывыклi адказваць за свае ўчынкi. З усяго вiдаць, што Вандроўнiк не ведае сапраўдную цану хлебу, не вырошчвае яго.

У вобразе Хлеба, наадварот, аўтар услаўляе народную мудрасць, носьбiтамi якой з'яўляюцца простыя людзi, услаўляе iх працавiтасць. Хлеб — гэта найдаражэйшы скарб чалавека, плен усёй яго працы.

Пасварыўшыся з Хлебам, Вандроўнiк кiдае сваю ношу на дарозе. Спачатку ён адчуў сябе вальней. Аднак, чым далей, тым цяжэй было iсцi, бо вельмi хацелася есцi. Толькi тады зразумеў Вандроўнiк, якi вялiкi сэнс у словах, што сказаў яму Хлеб. Ён вярнуўся, знайшоў на дарозе Хлеб i да зямлi пакланiўся яму.

Павучальны змест гэтай прытчы, на маю думку, заключаецца ў наступным: перш чым зрабiць нейкi ўчынак, добра абдумай яго. I япiчэ: не жывi на свеце толькi спажыўцом, шануй i паважай працу iншых.

Нужен реферат, сочинение, конспект? Тогда сохрани - » Водзыў на верш М. Танка «Прытча пра хлеб» . Готовые домашние задания!

Предыдущий реферат из данного раздела: Паэма «Энеiда навыварат» — мастацкае адлюстраванне сучаснасцi

Следующее сочинение из данной рубрики: Беларускі кірмаш (Па твору “Несцерка”)

Спасибо что посетили сайт Uznaem-kak.ru! Готовое сочинение на тему:
Водзыў на верш М. Танка «Прытча пра хлеб».