Вершы Янкі Купалы, якія б я раіў пачытаць кожнаму беларусу

У кожнага народа ёсць імёны людзей, дзейнасць якіх выклікае пачуццё гонару. У італьянцаў — гэта Дантэ, англічан — Шэкспір, немцаў — Гётэ, рускіх — Пушкін, украінцаў — Шаўчэнка. Да іх ліку адносіцца Янка Купала. Глыбока гуманістычная, шчырая, даверлівая, лірычная творчасць Янкі Купалы трывала звязана з жыццём нашага суайчынніка, роднай Беларуссю. Творы пісьменніка даюць уяўленне аб беларускім народзе як старажытным этнасе, якому ўласціва самабытнасць у характары, культуры, гісторыі. Іх змест народны. Увабраўшы ў сябе гістарычную праўду, легенды, паданні, казкі, павер'і роднага краю, яны вучаць любіць радзіму, шанаваць яе духоўныя скарбы, паважліва і з разуменнем ставіцца да ўласнай культуры, культур іншых народаў.

Уважліва перачытваючы радкі купалаўскіх твораў, міжволі знаходзіш адказы на пытанні: «Хто і адкуль мы?», «Да чаго ідзём?», «Чаму ідзём так?».

Тэма Радзімы, народа, якому адмоўлена ў чалавечым праве «людзьмі звацца», павінна, на мой погляд, зацікавіць, прымусіць задумацца кожнага беларуса.

Янка Купала — патрыёт сваёй Бацькаўшчыны. Уся яго творчасць — гэта роздум, мары аб лёсе Беларусі суверэннай, незалежнай, дэмакратычнай. Паэт перакананы, што Радзіма стане вольнай, шчаслівай, «зойме свой пачэсны пасад між народамі». Таму мне хацелася б звярнуць увагу кожнага суайчынніка на вершы Янкі Купалы «Выйдзі», «Маладая Беларусь», «Спадчына». Гэта глыбока патрыятычныя творы, у аснову якіх пакладзена агульначалавечая праблема маці, Радзімы. Паэта непакоіць лёс Бацькаўшчыны, сацыяльнае і нацыянальнае становішча сваіх землякоў. Прыгнечаная на працягу стагоддзяў Беларусь бачыцца Янку Купалу ў вобразе жанчыны-маці, якая апранута ў «лахманы з кастры, палыну». Алегарычныя вобразы «зімы», «сцюжы», «сіверу» падкрэсліваюць змрочнае становішча беларусаў на працягу стагоддзяў. Верш «Выйдзі» — гэта роздум паэта аб месцы свайго народа ў рэвалюцыйнай барацьбе, якая разгарнулася на пачатку XX стагоддзя ў Расіі, часткай якою з'яўлялася Беларусь. Паэт верыць у тое, што яго Радзіма, народ заслугоўваюць лепшага лёсу, упэўнена выказвае сваё спадзяванне на гэта:

  • Сплецену з церняў маеш карону,
  • Хорам твой — неба і нівы краса,
  • Царства ў чатыры дрэмле староны.
  • Слугі — мазольных рук мільёны...
  • Выйдзі... Чакае вясна!..

Метафары «скінь лахманы», «выйдзі на поле, на сенажаці», эпітэт «родная маці», рытарычны зварот «устань ты, старонка», паэтычныя паўторы «годзе зімовага рабскага сну», «вырылі сцюжы віхрамі, снегам яму глыбоку табе не адну...», рэфрэн «выйдзі спаткаці вясну» ўказваюць на глыбокі патрыятызм аўтара, асобу, у якой надзвычай выразна акрэслена грамадзянская пазіцыя.

Спадчына, паводле Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, — з'явы культурнага жыцця, якія ўспрыняты ад мінулых часоў. Верш Янкі Купалы «Спадчына» напісаны ў 1918 годзе, час, калі Беларусь пасля Кастрычніцкай і Лютаўскай рэвалюцый аказалася арэнай барацьбы за межнай інтэрвенцыі. Сутнасць купалаўскай спадчыны раскрываюць эпітэты «ласка матчына», «вясеннія праталіны», «дуб апалены», «стары амшалы тын», «нуднае бляянне ягнят», «могілкавае кладзьбішча». 3 трывогай і настальгіяй лірычны герой твора выказвае любоў да роднага краю, непакоіцца за яго будучыню:

  • Жыве з ім дум маіх сям я
  • I сніць з ім сны нязводныя...
  • Завецца ж спадчына мая
  • Усяго Старонкай Роднаю.

Менавіта такой уяўляецца асоба аўтара — Янкі Купалы. Ва ўсе часы ён славіць Радзіму, непакоіцца за яе лёс, дае адпор «ворагам Беларусчыны».

Будучае сваёй Радзімы, народа паэт бачыць у далёкім гістарычным мінулым:

  • Панам быў дома і слаўным за домам
  • Мой патаптаны сягоння народ;
  • Змог ён не толькі знаць штукі з заломам,
  • Роднаму слову ўмеў кніжны даць ход.

Паэт мае на ўвазе эпоху Вялікага княства Літоўскага, калі грамадска-культурнае і эканамічнае развіццё Беларусі вызначалася высокім прагрэсам на ўзроўні еўрапейскага.

Творы Янкі Купалы на тэму Радзімы, народа неабходна ведаць кожнаму беларусу. I не проста ведаць, але і разумець з той мэтай, каб ён глыбей зразумеў беларускі характар, яго асаблівасці, якія абумоўлены гісторыяй, адметнасць беларускай культуры, адчуваў сябе беларусам і ганарыўся гэтым словам.

Нужен реферат, сочинение, конспект? Тогда сохрани - » Вершы Янкі Купалы, якія б я раіў пачытаць кожнаму беларусу . Готовые домашние задания!

Предыдущий реферат из данного раздела: Тэма Радзімы ў творчасці Максіма Багдановіча

Следующее сочинение из данной рубрики: Ці можна назваць Сьімона Зябліка нацыянальным героем?

Спасибо что посетили сайт Uznaem-kak.ru! Готовое сочинение на тему:
Вершы Янкі Купалы, якія б я раіў пачытаць кожнаму беларусу.