Верш П. Панчанкі “Сармацкае кадзіла”

Я прачытаў верш П.Панчанкі «Сармацкае кадзіла» і моцна задумаўся. Аказваецца, так добра знаёмыя кветкі ў небяспецы — занесены ў Чырвоную кнігу. Я ніколі не думаў, калі зрываў кветкі ў букет для маці, ці можна іх рваць. Пімен Панчанка папярэджвае нас аб тым, што прыродзе пагражае знішчэнне. А вінаватыя ў гэтым мы самі — абыякавыя, бяздумныя. Нельга бяздумна карыстацца дарамі прыроды, трэба задумацца над тым, што застанецца ў спадчыну будучым пакаленням: жывая прырода ці малюнкі ў кнізе.

Прырода — наш дом. А ці заўсёды мы сочым за чысцінёй у сваім зялёным доме? Колькі ўсялякага бруду і смецця ў лесе, якія брудныя сталі рэчкі і азёры! I ўсё гэта мы — людзі. Як слушна заўважае П.Панчанка:

Душна ад жалезнага прагрэсу:
Дружна падразаем жылы лесу,
Траў і кветак топчам карані,
Ад зялёнай адракаемся радні.

Кожнаму трэба задумацца над сваімі ўчынкамі, бо аберагаючы прыроду — мы аберагаем саміх сябе. Я люблю прыроду, мне падабаецца ездзіць у лес, назіраць за птушкамі, жывёламі, разглядаць розных жучкоў, расліны. Але проста любіць прыроду мала, трэба беражліва і па-гаспадарску да яе адносіцца!

Нужен реферат, сочинение, конспект? Тогда сохрани - » Верш П. Панчанкі “Сармацкае кадзіла” . Готовые домашние задания!

Предыдущий реферат из данного раздела: Незабыўнае імя Маці

Следующее сочинение из данной рубрики: Адкуль пайшла назва Белая русь?

Спасибо что посетили сайт Uznaem-kak.ru! Готовое сочинение на тему:
Верш П. Панчанкі “Сармацкае кадзіла”.




загрузка...