Што такое талент?

На працягу некалькіх урокаў мы знаёміліся з творамі пра таленавітых людзей. Гэта героі народных казак, твораў М.Багдановіча, Я.Коласа, Г.Сянкевіча, Я.Купалы.

Мы параўноўвалі герояў, знаходзілі агульнае, вызначалі адрозненне і прыйшлі да вываду, што ўсіх таленавітых людзей яднае здольнасць пранікнёна адчуваць і бачыць навакольны свет. Іх успрыманне свету такое вострае, што, назіраючы за прыродай ці слухаючы музыку, героі забываюцца пра свой занятак і пра саміх сябе. Напрыклад, як герой урыўка «У яго быў свет цікавы...» Сымонка, у душы якога «ўсе з'явы сваё мелі адбіццё», або Янка, герой твора «Янка-музыка», які мог забыцца пра ўсё на свеце і слухаць «гранне ветру на вілах».

Я спачатку не мог зразумець, як гэта можна так сябе адчуваць, каб забыцца пра ўсё на свеце, і вырашыў праверыць. Я стаў старанна ўслухоўвацца ў мелодыі, але нічога не атрымлівалася. Спрабаваў яшчэ і яшчэ. Я ўжо страціў надзею і нават пра гэта забыўся. Але аднойчы я заслухаўся музыкай так, што сам забыўся пра ўсё на свеце. Яна нібы падхапіла мяне і панесла ў іншы свет — чароўны і таямнічы. Я слухаў гукі, якія ліліся і ліліся. Яны спачатку напоўнілі мяне, потым пакой, а далей, здаецца, цэлы свет. Праўда, са мной гэта было толькі аднойчы.

Цяпер я магу на ўласным вопыце сцвярджаць, што талент — гэта ўменне перадаваць убачанае або адчутае іншым людзям. А створаны таленавітым мастаком літаратурны, музычны твор або твор жывапісу будзе выклікаць у сэрцах людзей разнастайныя чалавечыя пачуцці: жальбу або роздум, смутак або радасць. Таленавіты чалавек, як і герой народнай казкі, «што захоча, тое з сэрцам зробіць».

Нужен реферат, сочинение, конспект? Тогда сохрани - » Што такое талент? . Готовые домашние задания!

Предыдущий реферат из данного раздела: Як я правёў лета

Следующее сочинение из данной рубрики: Мірон i Віктар адкрывальнікі беларускага палесся

Спасибо что посетили сайт Uznaem-kak.ru! Готовое сочинение на тему:
Што такое талент?.