Подзвіг i трагедыя Ф. Скарыны

...Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустынi, ведаюць ямы свае; птушкi, што лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры i ў рэках, чуюць вiры свае; пчолы i тым падобныя бароняць вуллi свае, — так i людзi, дзе нарадзiлiся i ўскормлены, да таго месца вялiкую ласку маюць.

Ф. Скарына

Так выказаў свае адносiны да Радзiмы ў прадмове да адной са сваiх кнiг адзiн з найярчэйшых прадстаўнiкоў эпохi Адраджэння — Францыск Скарына. Скарына — першы, хто адкрыў ва ўсходняй Еўропе кнiгадрукаванне i зрабiў кнiгу даступнай вялiкаму колу людзей. Скарына — наш гонар i слава, бо яго нарадзiла i ўскармiла менавiта наша беларуская зямля.

Вучоба сыну полацкага купца давалася вельмi легка. Першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў дома. Затым дапытлiвы палачанiн працягнуў свае навучанне ў Кракаўскiм унiверсiтэце. Але i гэта яго не задаволiла: у тысяча пяцьсот дванаццатым годзе ён блiскуча здаў экзамены ў iтальянскiм горадзе Падуя на годнасць доктара медыцыны.

Дарог перад Скарынам было шмат, але ён выбраў адну як самую галоўную — несцi людзям святло ведаў. Менавiта ён пераклаў на родную мову Бiблiю i заснаваў усходнеславянскае кнiгадрукаванне. Тэта было сапраўдным подзвiгам.

Ды толькi не зразумелi Скарыну, не падтрымалi яго вялiкiх задум вышейшыя ўлады Вялiкага княства Лiтоўскага. Таму давялося працаваць у чэшскай Празе. Там наш суайчыннiк выдаў кнiгу «Псалтыр», дваццаць тры кнiгi Бiблii, i толькi дзве апошнiя — «Малая падарожная кнiжка» i «Апостал» — былi надрукаваны ў Вiльнi.

Свой апошнi спачын Францыску Скарыне давялося таксама шукаць на чужбiне, усё ў той жа Празе. Чамусьцi спрадвеку вядзецца: лес чалавека, гнто iмкнецца палепшыць становiшча iншых, — трагiчны. Яму не знаходзiцца месца ў роднай хаце.

Але, нягледзячы на гэта, iмя Скарыны, яго вялiкiя справы жывуць i застануцца навечна ў сэрцах удзячных нашчадкаў.

Нужен реферат, сочинение, конспект? Тогда сохрани - » Подзвіг i трагедыя Ф. Скарыны . Готовые домашние задания!

Предыдущий реферат из данного раздела: Паэма «Энеiда навыварат» — мастацкае адлюстраванне сучаснасцi

Следующее сочинение из данной рубрики: Беларускі кірмаш (Па твору “Несцерка”)

Спасибо что посетили сайт Uznaem-kak.ru! Готовое сочинение на тему:
Подзвіг i трагедыя Ф. Скарыны.