Все сочинения и рефераты раздела "Белорусские сочинения"

Урбаністычная паэзія к. ХХ – пач. ХХІ стст

22.02.2011 Автор: Конспект Рубрика: Белорусские сочинения

З 80-90-х гг. ХХ ст. у беларускай паэзіі пачынае актыўна распрацоўвацца урбаністычная тэматыка. Уласна кажучы, не кожны твор, дзе ўзгадваюцца гарадскія рэаліі, з’яўляецца урбаністычным. Прыкладам могуць служыць шматлікія вершы сучасных мастакоў слова, лірычны герой якіх, чалавек вясковага паходжання, пачувае сябе ў горадзе чужародным элементам, “сенам на асфальце”:

Кампаратывістыка як адметная галіна літаратуразнаўства

22.02.2011 Автор: Конспект Рубрика: Белорусские сочинения

Папулярны ў апошнія дзесяцігоддзі разгляд нацыянальных літаратур у кантэксце сусветнай дазваляе пазбегнуць ізаляванасці, аднабаковасці ў ацэнках сучаснага айчыннага прыгожага пісьменства, сцвярджае высокі ўзровень яго развіцця і лучнасць з літаратурамі свету. Высвятленнем сувязей паміж рознымі культурнымі прасторамі займаецца адметная галіна літаратуразнаўства – кампаратывістыка (параўнальнае літаратуразнаўства).

Антычныя традыцыі ў эратычнай лірыцы А. Барскага

22.02.2011 Автор: Конспект Рубрика: Белорусские сочинения

Светаадчуванне сучаснага беластоцкага паэта А. Барскага відавочна фарміравалася пад уздзеяннем антычнай культуры. Яго падкрэслена эратычная любоўная лірыка прасякнута духам антычнасці і напоўнена знешнімі атрыбутамі старажытнагрэчаскай паэзіі.
Найбольш яскрава рэцэпцыя элінскай спадчыны прасочваецца ў паэта на знешнім узроўні – паслядоўным выкарыстанні антычных любоўных матываў і вобразаў. Эротыка ў творцы цесна звязана з роднымi краявiдамi, каханне магчыма толькi [...]

Рэцэпцыя спадчыны французскіх мадэрністаў у любоўнай лірыцы Л. Дранько-Майсюка

22.02.2011 Автор: Конспект Рубрика: Белорусские сочинения

У творчай самаідэнтыфікацыі Л. Дранько-Майсюка зыходным пунктам выступае эстэтыка французскага мадэрнізму. Аднак прамое і свядомае пераасэнсаванне ім творчых набыткаў “выклятых” паэтаў (П. Верлена, А. Рэмбо, С. Малармэ) абмяжоўваецца пераважна стылёвым узроўнем. Віртуозна валодаючы палітрай фарбаў, айчынны мастак слова ўслед за П. Верленам з дапамогай нюансаў, паўтонаў стварае запамінальныя імпрэсіяністычныя малюнкі, у якіх плённа выкарыстоўвае [...]

Нацыянальная традыцыя ў сучаснай духоўнай паэзіі

22.02.2011 Автор: Конспект Рубрика: Белорусские сочинения

Далучэнне айчыннай літаратуры да духоўна-хрысціянскіх каштоўнасцей адбываецца ці не з першых крокаў яе зараджэння – старажытнага перыяду, дзе мастацтва слова не толькі мела царкоўна-рэлігійную скіраванасць, а і выступала сродкам ідэалагічнай барацьбы як з вызнаваннем грамадствам язычніцкіх бостваў, так і ў супрацьстаянні розных канфесій. Творы Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Мялеція Сматрыцкага, Сімяона Полацкага [...]

Міфалагічныя матывы ў беларускай паэзіі мяжы тысячагоддзяў

22.02.2011 Автор: Конспект Рубрика: Белорусские сочинения

Міфалагічнае светаадчуванне нашых продкаў грунтавалася на непасрэднай наіўнасці, веры ў адухоўленасць сусвету, гарманічным суіснаванні ў ім жывога і нежывога пачаткаў, амбівалентнасці, магчымасці пераўтварэнняў. Цікавасць да язычніцкай свядомасці, асэнсавання вытокаў духоўнай культуры беларусаў звязваецца найперш з творчасцю сучасных неарамантыкаў, хаця ў апошнія дзесяцігоддзі фальклорна-міфалагічныя матывы паслядоўна ўжываюцца творцамі самых розных мастацка-эстэтычных арыентацый: Р. Барадуліным, Я. [...]

Сучасная культурная сітуацыя: постмадэрнізм і авангард

22.02.2011 Автор: Конспект Рубрика: Белорусские сочинения

Постмадэрнізм – надзвычай цікавае і разам з тым цьмянае паняцце. Складанасць яго азначэння найперш палягае ў тым, што ў сучаснай літаратуразнаўчай навуцы адсутнічае адзіны падыход да асэнсавання гэтай з’явы. Іншымі словамі, актуальным падаецца пытанне аб вытлумачэнні постмадэрнізму як арыгінальнага тыпу светаўспрымання, літаратурнага накірунку ці мастацкага стылю. Справа ўскладняецца той акалічнасцю, што ў айчынным вербальным [...]

Эстэтычныя арыентацыі лірыкі А. Хадановіча

22.02.2011 Автор: Конспект Рубрика: Белорусские сочинения

Найбольш паслядоўна прыкметы постмадэрнісцкай эстэтыкі і стылістыкі выявіліся ў творчасці аўтара трох кніг паэзіі – “Старыя вершы” (2003), “Лісты з-пад коўдры” (2004), “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі” (2005) – А. Хадановіча. “Постмадэрнасць Хадановіча, – зазначае вядомы сучасны ўкраінскі пісьменнік Ю. Андруховіч, – уласна кажучы, ляжыць на паверхні, дакладней – аж крычыць з яе. Найперш як [...]






загрузка...