Эвалюцыя вобраза інтэлігента ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа

Коласа Праблема інтэлігенцыі і народа з'яўляецца адной з найбоьшн значных у творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа. У сваіх творах абодва класікі літаратуры звярнуліся да асэнсавання ролі інтэлігента ў вырашэнні лёсу народа. Інтэлігент, на думку класікаў, — гэта чалавек, які добра ўсведамляе гістарычны шлях свайго народа, яго культуру, мае абгрунтаваныя перакананні, ведае, куды сам ідзе і куды неабходна весці народ.

Трагікамедыя Янкі Купалы «Тутэйшыя» і трылогія Якуба Коласа «На ростанях» былі напісаны ў 20-я гады мінулага стагоддзя. Гэта быў плённы перыяд для адраджэння нацыянальнай культуры, выяўлення самабытнасці беларускага народа.

Жыццёвая філасофія Андрэя Лабановіча і Янкі Здольніка знаходзіцца ў цесным адзінстве з гістарычнымі падзеямі, якія адбываліся на Беларусі ў час напісання твораў. Абодва героі з'яўляюцца прадстаўнікамі інтэлігенцыі. Янка Здольнік вядзе агітацыю за беларускую культуру і асвету. Менавіта таму і называюць яго іншыя дзеючыя персанажы твора «беларусам». Янка вельмі занепакоены станам беларускай культуры. Ён сцвярджае: «Мы павінны душу народную выявіць у сваім «Я», у сваёй самабытнасці і смела сягнуць на сваё неабдымнае права самім распараджацца гэтым «Я». Імкненні Янкі знаходзяцца ў цесным адзінстве з ідэямі, якія несла з сабою рэвалюцыя 1917 года. Ён вітае рэвалюцыю, яе аднаўленчы характар. Аднак герой не можа звязаць і надзейна, доказна абгрунтаваць свае погляды. У вобразе Янкі Здольніка Янка Купала ўвасобіў недастаткова высокі ўзровень светаўспрымання беларускай інтэлігенцыі ў час грамадзянскай вайны. Янка Здольнік — такі ж тутэйшы, як і ўсе астатнія персанажы твора. Недастаткова глыбокае інтэлектуальнае развіццё перашкаджае яму глядзець у жыццё ўпэўнена. Але прозвішча ў Янкі «Здольнік». Яго змест асацыіруецца са здольнасцю пад уплывам жыцця пераадолець уласную самаабмежаванасць. I таму ён ідзе у народ, у жыццё.

Андрэй Лабановіч — галоўны герой трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» — прадстаўнік свайго часу. Ён, як і Янка, імкнецца да перадавых грамадскіх ідэй эпохі. Са старонак твора ён паўстае перад чытачом адукаваным, разумным пасрэднікам паміж жыццём з яго цяжкасцямі і рэвалюцыйнымі зменамі.

Андрэй Лабановіч з'яўляецца ўзорам чалавека грамадскіх паводзін. Адзінае, што для яго святое, — народ і яго ідэалы, народ і яго прынцыпы, народ і яго мараль. 3 улікам гэтага герой імкнецца быць карысным грамадству. Андрэй Лабановіч шукае адказ на пытанне, якім чынам дапамагчы народу. У вырашэнні яго герой збіваецца на абходныя сцежкі, часам прымае памылковыя рашэнні, але ніколі не ідзе на кампраміс са сваім сумленнем. На шляху героя нярэдка ўзнікаюць праблемы. Ён пераадольвае іх з вялікай тратай душэўных сіл. Андрэй Лабановіч «быў, — піша аўтар, — хлопец крэпкі, моцна зросся з зямлёю і жыццём, любіў гэтае жыццё». Вобраз героя аўтабіяграфічны, падказаны жыццём, гістарычнымі абставінамі, калі на парадак дня было пастаўлена пытанне аб вызваленні Беларусі ад прыгнёту і пакоры. Ідэі рэвалюцыі 1905-1907 гг. шмат у чым гэтаму садзейнічалі. Цяжар мінулых стагоддзяў, мураўёўскія рэпрэсіі прывялі да таго, што беларускі народ не ўсведамляў сябе як самастойная нацыя. Таму Беларусь эпохі першай рускай рэвалюцыі чакала людзей узорных грамадскіх паводзін, якім паўстае перад чытачом Андрэй Лабановіч. Сутнасць вобраза Андрэя Лабановіча — гэта выпрабаванне на стойкасць сапраўднага інтэлігента свайму народу.

Асэнсоўваючы праблему інтэлігенцыі і народа, у сваіх творах Янка Купала і Якуб Колас пераканальна сцвярджаюць думку, што лёс Беларусі, матэрыяльны і духоўны дабрабыт яе народа залежыць ад інтэлектуальнага ўзроўню нацыянальнай інтэлігенцыі, яе адданасці у служэнні свайму народу. Увасабленнем аўтарскай ідэі з'яўляюцца вобразы Андрэя Лабановіча і Янкі Здольніка.

Нужен реферат, сочинение, конспект? Тогда сохрани - » Эвалюцыя вобраза інтэлігента ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа . Готовые домашние задания!

Предыдущий реферат из данного раздела: Вобраз народа ў трылогіі Якуба Коласа “На ростанях

Следующее сочинение из данной рубрики: Mein Hobby – Мои увлечения

Спасибо что посетили сайт Uznaem-kak.ru! Готовое сочинение на тему:
Эвалюцыя вобраза інтэлігента ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.